Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 кастрычніка 2025, 19:16

Беларускі ўзялі серабро ў каманднай гонцы праследавання на чэмпіянаце Расіі па веласпорце 

Фота з архіва
Фота з архіва
21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Санкт-Пецярбургу стартаваў чэмпіянат Расіі па веласпорце на трэку ў тэмпавых дысцыплінах з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першы дзень спаборніцтваў удзельнікі разыгралі медалі ў камандных гонках праследавання. Жаночая зборная Беларусі ў складзе Ганны Церах, Ірыны Чуянковай, Ксеніі Шынкарэнка і Паліны Конрад заняла другое месца з рэзультатам 4 мін. 21,151 сек. Яшчэ адзін беларускі квартэт (Таісія Насковіч, Аліна Кароткіна, Валерыя Сцепанец, Ангеліна Соліна) размясціліся на чацвёртым радку, да бронзы не хапіла адной дзясятай секунды.

У гэтым жа відзе праграмы ў мужчын нашы Яўген Каралёк, Дзяніс Мазур, Кірыл Гуцко і Сяргей Шаўчэнка паказалі пяты час. 22 кастрычніка на чэмпіянаце Расіі па веласпорце на трэку вызначацца прызёры ў асабістых гонках праследавання, у чацвер адбудуцца фіналы ў омніуме, гонцы з выбываннем і скрэтчы. У заключны дзень турніру ў Санкт-Пецярбургу 24 кастрычніка спартсмены выявяць лепшых у мэдысане.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі