Фота Мінспорту
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі сталі прызёрамі міжнародных спаборніцтваў па фехтаванні на калясках у французскім горадзе Аранж, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
Удзел у турніры прынялі шасцёра беларускіх паралімпійцаў: чацвёра мужчын і двое дзяўчат. У фехтаванні на шпагах у жанчын бронзавым прызёрам стала Яна Шлыкава - на стадыі адной чацвёртай беларуска перамагла францужанку Стэфані Друа Малармэ, а ў паўфінале ўступіла будучай чэмпіёнцы Трыніці Лаўціэн з Канады.
Таксама бронзавы медаль у фехтаванні на шаблях заваявала Кацярына Мышко. У чвэрцьфінале наша спартсменка была мацнейшай за Марго Фурмон з Францыі, але ў наступным крузе прайграла яе суайчынніцы Энарэ Тар'ю. Перамогу ў шаблістак атрымала брытанка Джэма Коліс.
У мужчынскіх спаборніцтвах беларусы Мацвей Дамарацкі і Іван Ажгірэй трапілі ў васьмёрку лешых у рапірыстаў, а Руслан Зімніцкі і Данііл Савёнак увайшлі ў топ-8 у фехтаванні на шаблях.-0-