Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 снежня 2021, 17:31

Беларускі цяжкаатлетычны саюз узначаліў Павел Лабачоў

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Павел Лабачоў узначаліў Беларускі цяжкаатлетычны саюз. Такое рашэнне было прынята на справаздачна-выбарнай канферэнцыі арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Кандыдатура начальніка Віцебскай мытні, які ўзначальвае Віцебскі абласны цяжкаатлетычны саюз, адобрана большасцю галасоў. Новы старшыня саюза - сын заслужанага трэнера СССР і БССР па цяжкай атлетыцы Анатоля Лабачова.

Фота gtk.gov.by

Павел Лабачоў скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў у Магілёўскай мытні, за час работы прайшоў шлях ад інспектара мытнага паста да намесніка начальніка. Праходзіў службу ў Дзяржаўным мытным камітэце. У 2021 годзе Паўлу Лабачову прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.

Падчас справаздачна-выбарнай канферэнцыі таксама падведзены вынікі мінулага алімпійскага цыкла і вызначаны планы на наступныя Гульні ў Парыжы ў 2024 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі