Фота НАК Беларусі
24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі дзевяць медалёў чэмпіянату Расіі па веласпорце на трэку ў тэмпавых дысцыплінах, які прымаў Санкт-Пецярбург, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У заключны дзень спаборніцтваў удзельнікі вызначылі мацнейшых у мэдысане - парнай гонцы на вынослівасць. Перамогу сярод жанчын атрымалі нашы Ганна Церах і Паліна Конрад, абедзве беларускі раней сталі ўладальніцамі асабістага золата (Церах - у скрэтчы і омніуме, Конрад - у гонцы з выбаваннем). У дзясятку мацнейшых сёння ўвайшлі яшчэ тры нашы пары: Ксенія Шынкарэнка і Аліна Кароткіна замкнулі топ-6, Настасся Кіпцікава і Адэліна Сакун размясціліся ўслед, Валерыя Сцепанец і Ангеліна Соліна фінішавалі дзявятымі.
У мужчынскім мэдысане ўсе беларускія дуэты сышлі з дыстанцыі. Такім чынам, увогуле на чэмпіянаце Расіі па веласпорце на трэку ў тэмпавых дысцыплінах у Санкт-Пецярбургу нашы спартсмены заваявалі дзевяць узнагарод: па чатары залатыя і сярэбраныя, а таксама адну бронзавую. Далей гоншчыкаў чакаюць міжнародныя спаборніцтвы ў Маскве, якія пройдуць з 27 кастрычніка па 1 лістапада.-0-