Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 сакавіка 2021, 16:07

Беларускі трэнер валгаградскага "Ротара" Аляксандр Хацкевіч пакідае каманду

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер футбалістаў валгаградскага "Ротара" беларус Аляксандр Хацкевіч пакідае сваю пасаду па рашэнні кіраўніцтва клуба. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце валгаградскай каманды, паведамляе БЕЛТА.

Генеральны дырэктар "Ротара" Андрэй Рэкечынскі адзначыў, што гэта рашэнне прынята без эмоцый, узважана. Каб набраць неабходную колькасць ачкоў у астатніх матчах і вырашыць пастаўленую задачу на сезон, кіраўніцтвам клуба прынята рашэнне вызваліць Аляксандра Хацкевіча ад займаемай пасады. Наперадзе два тыдні падрыхтоўкі да матчу з "Лакаматывам" і яны пройдуць пад кіраўніцтвам новага настаўніка. Трэнерскія перастаноўкі дапамагаюць разварушыць каманду, узбадзёрыць. У складзе "Ротара" гуляюць беларускія паўабаронцы Іван Маеўскі і Уладзімір Мядзведзь.

Учора футбалісты "Ротара" пацярпелі значнае паражэнне ад "Растова" - 0:4 і займаюць 13-е месца сярод 16 каманд расійскай прэм'ер-лігі, набраўшы 18 ачкоў у 23 праведзеных гульнях. Элітны дывізіён пакінуць дзве горшыя каманды, а клубы, якія зоймуць 13-е і 14-е месцы, правядуць пераходныя паядынкі з прадстаўнікамі другога дывізіёна расійскага чэмпіянату.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі