Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 ліпеня 2018, 15:05

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Астане

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў прабіўся ў 1/8 фіналу турніру ў казахстанскай Астане (прызавы фонд - $125 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім стартавым паядынку Ягор перамог француза Давіда Гуэза - 7:6 (8:6), 6:3. У матчы за выхад у чвэрцьфінал адзіночнага разраду Ягор Герасімаў сустрэнецца з пераможцам матчу паміж бельгійцам Янікам Мертэнсам і Юрыем Радзівонавым з Аўстрыі.

Сёння яшчэ адзін беларус Дзмітрый Жырмонт у сустрэчы 1/16 фіналу з індыйскім тэнісістам Арджунам Кадхе прайграў першы сэт 2:6, а ў другім пры ліку 3:3 не змог прадоўжыць гульню з-за праблем са здароўем.

У 1/8 фіналу парнага разраду беларуска-расійскі тандэм Яраслаў Шыла / Міхаіл Елгін згуляе з інтэрнацыянальным дуэтам Себасцьян Офнер (Аўстрыя) / Алдзін Шэктыч (Боснія і Герцагавіна).

На жаночым турніры ў румынскім Бухарэсце (прызавы фонд - $250 тыс.) беларуска Лідзія Марозава і галандка Аранча Рус на старце парнага разраду будуць сапернічаць з аргенцінска-румынскім тандэмам Марыя Ірыгоен / Аляксандра Каданцу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі