Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 кастрычніка 2020, 16:18

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў прайграў на турніры ў Нур-Султане

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (83-і нумар сусветнага рэйтынгу) не змог прабіцца ў паўфінал турніру ў Нур-Султане з прызавым фондам $273,3 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў цвэрцьфінале Ягор Герасімаў уступіў у трохсэтавым паядынку амерыканскаму тэнісісту Фрэнсісу Ціяфа (64) - 6:7 (5:7), 7:5, 5:7. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 36 мінут.

У стартавым матчы спаборніцтваў у сталіцы Казахстана беларус перайграў паўднёваафрыканскага тэнісіста Лойда Харыса (80) - 6:3, 3:6, 7:6 (7:3), а ў 1/8 фіналу перамог чэха Іржы Веселы (66) - 4:6, 6:3, 6:4.

У першым раўндзе парнага разраду беларус Андрэй Васілеўскі і ізраільцянін Ёнатан Эрліх абыгралі егіпецка-казахстанскі тандэм Махамед Сафват - Дзяніс Яўсееў - 6:3, 6:3, а сёння ў матчы за выхад у паўфінал сустрэнуцца з бельгійскім дуэтам Сандэр Жыле / Ёран Фліген.

На турніры ў грэчаскім Іракліёне беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік (331) у паядынку 1/8 фіналу разграміў у двух сэтах грэчаскага тэнісіста Петраса Цыцыпаса (1050) - 6:0, 6:1. У сённяшнім чвэрцьфінале беларус згуляе з чэхам Робінам Штанекам (630). У першым раўндзе Уладзімір Ігнацік перамог італьянца Франчэска Форці (428) - 7:5, 6:4.

У чвэрцьфінальным матчы парнага разраду Уладзімір Ігнацік і румынскі тэнісіст Мірча-Александру Жэкан прайгралі чэшскаму тандэму Вацлаў Шафранек / Робін Штанек - 7:5, 5:7, 6:10.

Спаборніцтвы ў Іракліёне і Нур-Султане завершацца 1 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі