Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 верасня 2021, 13:16

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка выйшаў у чвэрцьфінал турніру ў Нур-Султане

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (52-і нумар сусветнага рэйтынгу) атрымаў другую перамогу на турніры катэгорыі АТР-250 у казахстанскім Нур-Султане з прызавым фондам $480 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы другога раўнда беларус сёння перамог казахстанскага тэнісіста Цімафея Скатава (280) - 6:2, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 25 мінут. Учора ў паядынку 1/16 фіналу Ілья Івашка перамог прадстаўніка Швецыі Эліяса Імера (169) - 6:2, 6:4. У чвэрцьфінале беларус сустрэнецца з расіянінам Асланам Карацавым (25). Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (97) у 1/16 фіналу выйграў у француза Бенуа Пэра (53) - 7:5, 6:4. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Герасімаў згуляе з пераможцам паядынку паміж літоўцам Рычардасам Беранкісам (109) і іспанцам Карласам Табернерам (117). У 1/8 фіналу парнага разраду беларус Андрэй Васілеўскі і ізраільцянін Ёнатан Эрліх сустрэнуцца з бразільскім дуэтам Рафаэль Матас / Марсела Дэмалінер.

На жаночым турніры катэгорыі WTA-500 у чэшскай Остраве з прызавым фондам $565 тыс. беларуска-казахстанскі тандэм Лідзія Марозава / Ганна Даніліна прабіўся ў чвэрцьфінал парнага разраду, перамогшы расійскіх тэнісістак Натэлу Дзаламідзэ і Яну Сізікаву - 6:3, 6:7 (3:7), 10:6. Наступным апанентам Марозавай і Данілінай будзе індыйска-кітайская пара Саня Мірза / Чжан Шуай.

Спаборніцтвы ў Нур-Султане і Остраве завершацца 26 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі