Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 жніўня 2022, 09:35

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка ўступіў у 1/8 фіналу турніру ў ЗША

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (51-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змог прабіцца ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім горадзе Уінстан-Салем з прызавым фондам $823 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння беларус у трохсэтавым паядынку 1/8 фіналу ўступіў швейцарскаму тэнісісту Марку-Андрэа Хуслеру (102) - 6:7 (2:7), 6:3, 6:7 (3:7). Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 22 мінуты. Наступным сапернікам Хуслера будзе брытанец Джэк Дрэйпер (55). У 1/16 фіналу Ілья Івашка ўсяго за гадзіну абыграў прадстаўніка Германіі Петэра Гаёўчыка (111) - 6:4, 6:2.

На жаночым турніры ў амерыканскім Кліўлендзе з прызавым фондам $251 тыс. беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (36) прабілася ў чвэрцьфінал, адолеўшы іспанскую тэнісістку Сару Сарыбес-Торма (46) - 4:6, 6:3, 6:3. Сёння вечарам у паядынку за выхад у паўфінал саперніцай Сасновіч будзе амерыканка Мэдысан Брэнгл (63).

Спаборніцтвы ў Кліўлендзе і Уінстан-Салеме завершацца 27 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі