
Ілья Івашка. Фота з архіва
9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (73-і нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыў выступленне на турніры ў брытанскім Сурбітоне з прызавым фондам 145 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
8 чэрвеня ў паядынку 1/8 фіналу беларус уступіў на двух тай-брэйках прадстаўніку Аўстраліі Рынкі Хіджыкату (136) - 6:7 (2:7), 6:7 (4:7). Наступным апанентам Хіджыкаты будзе яшчэ адзін аўстралійскі тэнісіст Джордан Томпсан (76).
У матчы стартавага раўнда Ілья Івашка перамог у дзвюх партыях французскага тэнісіста Уго Грэнье (122) - 7:5, 6:1.
Турнір на травяных кортах Сурбітона завершыцца 11 чэрвеня.-0-