Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 верасня 2020, 19:24

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка прайграў у кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Францыі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На парыжскіх кортах "Ралан Гарос" сёння стартаваў кваліфікацыйны этап трэцяга ў гэтым сезоне тэніснага турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым раўндзе кваліфікацыі мужчынскага адзіночнага разраду беларус Ілья Івашка (137-ы нумар сусветнага рэйтынгу) уступіў прадстаўніку Канады Стывену Дыясу (177) - 1:6, 6:2, 4:6. Паядынак доўжыўся 2 гадзіны 25 хвілін.

У другім крузе сапернікам Стывена Дыяса будзе амерыканскі тэнісіст Крыстафер Юбэнкс (234).

Для выхаду ў асноўную сетку французскага першынства трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар'еры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі