Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 ліпеня 2017, 13:40

Беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі выйшаў у 2-і раўнд парнага разраду на турніры ў Гштадзе

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі паспяхова стартаваў на турніры ў швейцарскім Гштадзе (прызавы фонд - 540 тыс. еўра), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў першым матчы парнага разраду Васілеўскі разам з чылійцам Хансам Падліпнікам-Кастылья ўпэўнена перайграў інтэрнацыянальны дуэт Факунда Багніс (Аргенціна) / Тара Даніэль (Японія) у двух сэтах - 6:2, 6:2. Сустрэча прадаўжалася ўсяго 45 хвілін.

На прадстаўнічым турніры ў нямецкім Гамбургу (прызавы фонд - 1,5 млн еўра) беларус Максім Мірны і канадзец Даніэль Нестар у першым крузе сустрэнуцца з аргенцінскім тандэмам Федэрыка Дэльбоніс / Леандра Маер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі