Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 мая 2021, 12:09

Беларускі стартуюць у алімпійскай кваліфікацыі па баскетболе 3х3

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па баскетболе 3х3 сёння ў аўстрыйскім Грацы пачне выступленне ў адборачным турніры да Алімпійскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння падапечным Юрыя Воўка трэба будзе згуляць два матчы. Свой першы паядынак алімпійскай кваліфікацыі ў папярэдняй групе С беларускія баскетбалісткі правядуць супраць зборнай Венгрыі, а потым сустрэнуцца з камандай Шры-Ланкі. У суботу, 29 мая, беларускі таксама двойчы выйдуць на пляцоўку - спачатку супраць нідэрландак, а затым супраць эстонак. У гэтым кваліфікацыйным этапе прымаюць удзел 20 каманд, якія разбіты на чатыры групы. Па дзве лепшыя зборныя выйдуць у чвэрцьфінальную стадыю, чатыры пераможцы якой прадоўжаць барацьбу за тры пуцёўкі на Алімпіяду ў Токіа. Па такой жа схеме ў Грацы праходзіць і мужчынскі адборачны турнір, у якім беларусы не ўдзельнічаюць.

У склад беларускай каманды ўвайшлі Наталля Дашкевіч, Ганна Лапо, Настасся Сушчык, Дар'я Магаляс і Марына Івашчанка. У 2019 годзе жаночая зборная Беларусі па баскетболе 3х3 заваявала бронзавыя медалі на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску, а потым заняла чацвёртае месца на маладзёжным чэмпіянаце планеты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі