Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 кастрычніка 2019, 18:08

Беларускі спецыяліст Аляксандр Андрыеўскі стаў галоўным трэнерам клуба КХЛ "Сочы"

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спецыяліст Аляксандр Андрыеўскі стаў галоўным трэнерам клуба КХЛ "Сочы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт "леапардаў".

У мінулым сезоне 51-гадовы спецыяліст працаваў у "Сібіры", да гэтага трэніраваў мінскае "Дынама" і "Адмірал" з Уладзівастока.

Пасля звальнення Сяргея Зубава выконваючым абавязкі галоўнага трэнера "Сочы" быў Леанід Бераснеў, вядомы сваёй работай у "Дынама" (Рыга) і зборнай Латвіі. Пад яго кіраўніцтвам клуб атрымаў адну перамогу ў шасці гульнях. Было аб'яўлена, што ён, а таксама трэнер варатароў Яры Каарэла і настаўнік па фізпадрыхтоўцы Леанід Дзмітрычэнка пакідаюць каманду.

У штаб Аляксандра Андрыеўскага ўвойдзе трэнер варатароў Вадзім Тарасаў. Спецыялістам па фізічнай падрыхтоўцы назначаны яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Аляксандр Мікульчык, які працаваў ужо у "Сочы" ў сезоне 2017/2018.

Сочынская каманда займае 10-е месца ў табліцы Заходняй канферэнцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі