27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Пензе завяршыліся ўсерасійскія спаборніцтвы па фехтаванні на шаблях сярод мужчын і жанчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай рэспубліканскай федэрацыі фехтавання.
Удзел у спаборніцтвах прынялі мацнейшыя шаблісты і шаблісткі Беларусі і Расіі. Найлепшага рэзультату сярод прадстаўнікоў нашай каманды ў індывідуальным турніры сярод мужчын дабіўся Сяргей Кісель. На этапе 1/16 фіналу беларус выбіў з барацьбы шматразовага прызёра сусветных і еўрапейскіх форумаў Веньяміна Рашэтнікава, а ў наступным раўндзе Кісель нанёс паражэнне масквічу Васілю Шыршову.
На стадыі чвэрцьфіналу наш спартсмен прайшоў фехтавальшчыка з Санкт-Пецярбурга Аляксандра Трушакова, а ў паўфінале справіўся з новасібірцам Аляксеем Дадаевым. Сапернікам беларуса ў баі з золата стаў двухразовы чэмпіён свету і Еўропы Каміль Ібрагімаў, які ў выніку і атрымаў перамогу. У актыве Сяргея Кісяля - серабро.-0-