Фота НАК
28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніцы настольнага тэніса Марыя Селівонец і Варвара Зайцава сталі чэмпіёнкамі VIII Міжнародных гульняў "Дзеці Азіі" ў парным разрадзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
У чвэрцьфінале парнага разраду ў дзяўчат нашы спартсменкі абыгралі дуэт з Казахстана (11:5, 14:12, 13:11), у паўфінале атрымалі валявую перамогу над тэнісісткамі з Масквы (7:11, 9:11, 11:5, 15:13, 11:4), а ў паядынку за золата таксама ў пяці партыях зламалі супраціўленне прадстаўніц Уральскай федэральнай акругі (11:8, 11:6, 7:11, 10:12, 11:6).
Прызёрамі Гульняў "Дзеці Азіі" ў парным разрадзе сярод юнакоў сталі беларусы Назар Мацко і Аляксандр Петрашэўскі. Пасля вікторыі ў першым крузе над дуэтам з Азербайджана (3:2) нашы хлопцы ўступілі будучым чэмпіёнам з Масквы (1:3), атрымаўшы тым самым бронзавыя ўзнагароды. Заўтра Назар Мацко і Варвара Зайцава будуць змагацца за медалі ў адзіночным разрадзе.
Раней у пятніцу ў Якуцку завяршыліся спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях, па выніках якіх уладальніцамі золата сталі беларускі Ясенія Парэцкая, Каміла Баранава, Юлія Дружыніна, Аляксандра Курак, Арыяна Пархачова і Настасся Жукавец. За два практыкаванні нашы грацыі атрымалі ад суддзяў 63,550 ачка, апярэдзіўшы гімнастак з Сібірскай ФА, якія занялі другое месца, на паўтара бала.-0-