Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 кастрычніка 2019, 17:47

Беларускі плывец Ілья Шымановіч паказаў лепшы рэзультат на 100 м брасам на этапе ISL у ЗША

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ілья Шымановіч паказаў лепшы рэзультат на дыстанцыі 100 м брасам на першым этапе Міжнароднай лігі плавання (ISL), які прайшоў 5-6 кастрычніка ў Індыянапалісе (ЗША). Спаборніцтвы праводзіліся на кароткай вадзе (даўжыня басейна 25 м), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларус паказаў рэзультат - 56,71 сек. На другой пазіцыі размясціўся італьянец Нікола Марцінэнгі - 57,05 сек. Трэцім дакрануўся да борціка басейна расіянін Антон Чупкоў - 57,40 сек.

Таксама на рахунку Ільі Шымановіча другая пазіцыя ў заплыве на 200 м брасам - 2 мін. 5,44 сек. Першым фінішаваў расіянін Антон Чупкоў - 2 мін. 4,03 сек. Замкнуў тройку мацнейшых спартсмен з ЗША Нік Фінк - 2 мін. 7,75 сек.

Спаборніцтвы ISL пазіцыянуюцца як альтэрнатыва афіцыйных спаборніцтваў пад эгідай FINA.

Наступны этап турніру пройдзе ў Неапалі (Італія) 12-13 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі