ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 чэрвеня 2023, 17:46

Беларускі пяціборац Ілья Палазкоў перамог на трэцім этапе Кубка Ляднёва

Фота з архіва
Фота з архіва

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маскве прадаўжаецца трэці этап міжнародных спаборніцтваў па сучасным пяцібор'і "Кубак Паўла Ляднёва" з удзелам мацнейшых беларускіх і расійскіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Маскве адбыўся фінал мужчынскага асабістага турніру, куды з лепшым рэзультатам па выніках паўфінальнай стадыі выйшаў лідар беларускай каманды Ілья Палазкоў. Асноўныя спаборніцтвы таксама склаліся для нашага спартсмена паспяхова: Ілья перамог у рэйтынгавым фехтаванні, выйграўшы 29 баёў з 35, і захаваў лідарства пасля плавання і верхавой язды. На старт камбінаванага віду Палазкоў выходзіў з 20-секунднай перавагай перад бліжэйшым канкурэнтам і па ходзе дыстанцыі гэты запас не страціў. Другім і трэцім у лазер-ране фінішавалі расіяне Ягор Грамадскі і Аляксандр Ліфанаў. Пяцёрку мацнейшых замкнуў яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Максім Марук.

Гэты медаль стаў для нашай мужчынскай каманды другім у рамках бягучага розыгрышу Кубка Ляднёва. На папярэднім этапе турніру, які прайшоў у пачатку мая ў Мінску, бронзу заваяваў Максім Фядотка. 2 чэрвеня на спаборніцтвах у Маскве пройдзе жаночы фінал, у якім выступяць восем беларусак. Другую суму балаў у паўфінальным раўндзе набрала наша Марыя Гнедчык, Вольга Сілкіна прабілася ў галоўны старт з трэцім вынікам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі