Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 жніўня 2025, 14:09

Беларускі Пятрова і Іванова ўзялі золата і бронзу чэмпіянату Еўропы-U21 у стральбе з пісталета

Фота з архіва
Фота з архіва
3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Аляксандра Пятрова і Кацярына Іванова сталі прызёрамі чэмпіянату Еўропы сярод моладзі ў стральбе з малакалібернага пісталета на 25 м, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у кваліфікацыі ў Францыі прынялі 44 дзяўчыны, Кацярына Іванова прайшла ў фінальную васьмёрку з другім вынікам, Аляксандра Пятрова была чацвёртай. У фінале Пятрова набрала 32 балы і стала чэмпіёнкай Еўропы сярод моладзі, апярэдзіўшы немку Айлін Пітшке на 4 ачкі. Іванова зрабілы 24 дакладныя выстралы і ўзяла бронзавы медаль.

Раней у гэтым годзе Пятрова заваявала два сярэбраныя медалі на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі ў 10-метровым ціры, год таму Аляксандра была трэцяй на дарослым кантынентальным форуме, а таксама выступіла на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Яшчэ адна беларуска Паліна Касценка замкнула дзясятку лепшых у кваліфікацыі, да пападання ў фінал не хапіла аднаго ачка. Пераможца нядаўняга юнацкага алімпійскага фестывалю Аліна Несцяровіч стала 13-й. Раней на чэмпіянаце Еўропы ў Францыі ў дзясятку лепшых у стральбе з вінтоўкі ў маладзёжным заліку трапілі нашы Дар'я Чупрыс і Ніколь Курылёнак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі