Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 кастрычніка 2019, 15:27

Беларускі перамаглі дамініканак на старце маладзёжнага чэмпіянату свету па баскетболе 3х3

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая маладзёжная зборная Беларусі па баскетболе 3х3 пераможна пачала выступленне на чэмпіянаце свету (U-23) у кітайскім Ланьчжоу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым матчы папярэдняй групы А беларускі ўпэўнена перайгралі каманду Дамініканскай Рэспублікі з лікам 22:12. У складзе пераможніц дзевяць ачкоў набрала Арына Масько, па пяць балаў у актыве Настассі Сушчык і Наталлі Гарбачовай, у Ганны Лапо тры ачкі. У другім сённяшнім паядынку беларускія баскетбалісткі аказалі ўпартае супраціўленне расіянкам, але ўсё ж такі ўступілі з розніцай у тры ачкі - 12:15. У гэтай гульні Наталля Гарбачова і Арына Масько набралі па чатыры ачкі, Настасся Сушчык і Ганна Масько - па два. У мінулым годзе на маладзёжным чэмпіянаце свету беларускі сустракаліся з расіянкамі ў чвэрцьфінале і прайгралі 15:19. Пасля гэтага каманда Расіі дабралася да фіналу і заваявала залатыя медалі, а беларускі апынуліся на 5-й падагульняючай пазіцыі.

Заўтра падапечныя Юрыя Ваўка правядуць два заключныя матчы папярэдняга этапу - супраць баскетбалістак Інданезіі і Чэхіі. Сёння інданезійкі прайгралі дамініканкам (16:19) і чэшкам (11:21). Чэшскія ж спартсменкі ў паядынку з расіянкамі доўгі час выйгравалі, але ў канцоўцы не ўтрымалі сваю перавагу і ўступілі з лікам 18:20.

Пасля завяршэння групавога этапу барацьбу за ўзнагароды прадоўжаць па дзве лепшыя каманды з чатырох папярэдніх квартэтаў. У час сусветнага першынства таксама пройдуць індывідуальныя спаборніцтвы па кідках з далёкай дыстанцыі і конкурс баскетбольнага майстэрства. Маладзёжны планетарны форум завершыцца 6 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі