Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 верасня 2025, 16:34

Беларускі паралімпіец Саўчук заваяваў серабро ЧС па лёгкай атлетыцы ў скачках у даўжыню

Фота з архіва
Фота з архіва
30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Ігар Саўчук стаў прызёрам чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы сярод спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі 2025 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чацвёрты дзень планетарнага форуму ў Нью-Дэлі Саўчук спаборнічаў у скачках у даўжыню ў класе Т12 (для атлетаў з парушэннямі зроку). У заключнай шостай спробе беларус устанавіў асабісты рэкорд - 6,89 м. Гэты рэзультат прынёс Ігару серабро, далей скокнуў толькі Фернанда Васкес з Аргенціны (7,07 м).

Таксама ў аўторак наш Дзмітрый Барташэвіч заняў пятае месца на стаметроўцы (T44, пашкоджанне ніжняй канечнасці), а Юлія Няжура стала пятай у штурханні ядра (F54, парушэнне функцыі тулава ці ног). У вячэрняй праграме 30 верасня на чэмпіянаце свету ў сталіцы Індыі будуць разыграны 15 камплектаў узнагарод.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі