Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 жніўня 2021, 15:14

Беларускі НАК цесна супрацоўнічае з МАК у сітуацыі з Ціманоўскай

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ўважліва сочыць за сітуацыяй вакол Хрысціны Ціманоўскай і працуе ў цесным супрацоўніцтве з аргкамітэтам Гульняў і Міжнародным алімпійскім камітэтам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Як паведамлялася, у сувязі з эмацыянальна-псіхалагічным станам беларускай лёгкаатлеткі Хрысціны Ціманоўскай трэнерскім штабам нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы прынята рашэнне аб спыненні выступлення спартсменкі на Гульнях XXXII Алімпіяды ў Токіа.

У паведамленні прэс-службы падкрэсліваецца, што ў адпаведнасці са сваім статутам і Алімпійскай хартыяй НАК Беларусі гатовы і ў далейшым адстойваць і абараняць інтарэсы ўсіх беларускіх атлетаў ад любых форм дыскрымінацыі, калі такія будуць мець месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі