Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 кастрычніка 2019, 13:46

Беларускі малатабоец Глеб Дудараў заняў 8-е месца на ЧС па лёгкай атлетыцы ў г. Доха

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў г.Доха завяршыліся фінальныя спаборніцтвы кідальнікаў молата. Беларус Глеб Дудараў, які выступаў пад чацвёртым стартавым нумарам, заняў 8-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай спробе Дудараў адправіў снарад на 75 м 45 см. Другі выхад у сектар прынёс яму рэзультат 74 м 36 см, трэці - 76 м.

У выніку беларус прабіўся ў лік спартсменаў, якія атрымалі права яшчэ на тры спробы. Аднак молат, паляцеўшы на 74 м 30 см, 74 м 46 см і 75 м 34 см адпаведна, пакінуў Глеба Дударава на 8-м радку падагульняючага пратакола.

Выйграў спаборніцтвы паляк Павел Файдэк з рэзультатам 80 м 50 см. Ён стаў першым у гісторыі чатырохразовым чэмпіёнам свету ў кіданні молата. Серабро ў Квенціна Біго з Францыі (78 м 19 см). Замкнуў тройку мацнейшых малатабойцаў венгр Бенцэ Халаш (78 м 18 см).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі