Сцяг Аўторак, 17 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лютага 2026, 11:40

Беларускі Каралёва і Зуева выйдуць на старт алімпійскіх спаборніцтваў

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чацвер на XXV Зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі выступяць дзве беларускія спартсменкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. 

У тры гадзіны дня па мінскім часе ў Тэзера пачнецца індывідуальная гонка ў жанчын на 10 км вольным стылем. Удзел у "раздзелцы" прымуць 111 спартсменак. Наша Ганна Каралёва, якая заяўлена пад 53-м стартавым нумарам, пойдзе на трасу у 15.26. Раней на Гульнях беларуска заняла 34-е месца ў скіятлоне 10+10 км і была 48-й у класічным спрынце. Сённяшні від праграмы стане для Каралёвай апошнім на гэтай Алімпіядзе. 

У 18.30 на канькабежным стадыёне Мілана стартуюць спаборніцтвы дзяўчат на дыстанцыі 5000 м. Наша Марына Зуева пабяжыць у другой пары з шасці разам з галандкай Бентэ Керкхаф. На адзіным этапе мінулага Кубка свету ў гэтай дысцыпліне беларуска паказала дзявяты вынік. Выступленні на Гульнях-2026 Зуева пачала з дыстанцыі 3000 м, дзе замкнула топ-15.

Галоўны старт чатырохгоддзя ў Мілане і Карціна-д'Ампеца сабраў 2900 атлетаў з 94 краін. У наступныя дні ў Італіі будуць прадстаўлены нашы Вікторыя Сафонава (фігурнае катанне), Марыя Шканава (гарналыжны спорт), Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга і Настасся Андрыянава (лыжная акрабатыка). XXV Зімовыя Алімпійскія гульні завершацца 22 лютага.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі