Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лютага 2024, 16:37

Беларускі канькабежац Рудэнка стаў чацвёртым на дыстанцыі 1500 метраў на спартакіядзе

фота з архіва
фота з архіва
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Чэлябінску прадаўжаюцца спаборніцтвы па канькабежным спорце ў рамках II Усерасійскай спартакіяды мацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту 2024 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пятніцу на канькабежным авале былі разыграны медалі на дыстанцыі 1500 м у мужчын і жанчын. У мужчынскіх забегах прынялі ўдзел 40 чалавек, наша каманда была прадстаўлена чатырма спартсменамі. Вышэй за ўсіх партнёраў у падагульняючым пратаколе размясціўся Віктар Рудэнка - мінчанін паказаў вынік 1:49,53 сек і стаў чацвёртым, уступіўшы бронзавай пазіцыі 20 сотых секунды. Уладзіслаў Запойкін прабег дыстанцыю за 1:53,35 і заняў 17-е месца, Ягор Дамарацкі прайграў суайчынніку адну дзясятую секунды і размясціўся следам, Уладзіслаў Гапон не трапіў у топ-30. Перамогу адсвяткаваў Даніл Смірноў з Кіраўскай вобласці.

Сярод жанчын заліковы вынік з беларусак паказала толькі Ганна Дамарацкая, якая з часам 2:08,36 сек заняла 16-ю пазіцыю сярод 36 удзельніц. Таксама на дыстанцыі павінна была выступіць наша Кацярына Слоева, але спартсменка дапусціла два фальстарты і была дыскваліфікавана. Мацнейшай у дзяўчат на паўтары тысячы метраў апынулася масквічка Аляксандра Саюціна.

Віктар Рудэнка прадоўжыў серыю чацвёртых месцаў для беларускай каманды - напярэдадні за крок ад медалёў на дыстанцыі 1000 м спыніліся Ігнат Галавацюк і Кацярына Слоева, а таксама мужчынскае трыа ў каманднай гонцы. Тым не менш, у актыве нашых канькабежцаў ужо ёсць дзве бронзавыя ўзнагароды, іх на пяцісотметроўцы заваявалі Галавацюк і Ганна Дамарацкая. Заўтра мужчыны і жанчыны выступяць на стаерскіх дыстанцыях 10 і 5 км адпаведна, завершаць праграму турніру ў канькабежцаў мас-старты ў нядзелю.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі