Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 лютага 2022, 13:48

Беларускі канькабежац Ігнат Галавацюк заняў 6-е месца на дыстанцыі 1000 м на Алімпіядзе

18 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларускі канькабежац Ігнат Галавацюк заняў шостае месца на Алімпіядзе на дыстанцыі 1000 м, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ігнат Галавацюк пераадолеў дыстанцыю за 1 мін 08,63 сек. Алімпійскім чэмпіёнам стаў Томас Крол з Нідэрландаў, залаты медаль якому прынёс рэзультат 1 мін 07,92 сек. Раней у Пекіне Томас Крол выйграў серабро на дыстанцыі 1500 м.

Другі рэзультат на "тысячы" паказаў Ларан Дзюброй з Канады, які ўступіў пераможцу 0,40 сек. Бронзу заваяваў Ховар Ларэнтсен з Нарвегіі. Чатыры гады таму ў гэтым відзе нарвежац быў другім. Ад бронзавага медаля Ігната Галавацюка аддзялілі ўсяго 0,15 сек.

Заўтра ў Пекіне будуць разыграны апошнія камплекты ўзнагарод у канькабежным спорце: мужчыны і жанчыны паўдзельнічаюць у гонках з масавым стартам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі