Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 ліпеня 2020, 12:12

Беларускі хакеіст Іван Драздоў падпісаў пагадненне з мінскім "Дынама"

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі хакеіст Іван Драздоў падпісаў пагадненне з мінскім "Дынама", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе сталічнай каманды.

Двухбаковы кантракт з форвардам разлічаны на два гады. Папярэднія два сезоны Іван Драздоў правёў у "Дынама", згуляўшы ў агульнай колькасці 79 матчаў, у якіх набраў 13 (3+10) балаў.

Акрамя матчаў за "зуброў", Іван Драздоў стаў удзельнікам плэй-оф чэмпіянату Беларусі, выступаючы за мінскае "Юнацтва". У форме каманды Аляксандра Макрыцкага нападаючы правёў 14 гульняў і набраў у іх 19 (5+14) пунктаў, стаўшы чэмпіёнам Беларусі. Такім чынам, выхаванец віцебскай школы хакея перасягнуў дасягненне Андрэя Касціцына па ачках сярод ігракоў маладзейшых за 21 год у адным розыгрышы плэй-оф.

У складзе зборнай Беларусі таленавіты форвард прымаў удзел у сусветных першынствах узроставых груп U-18 і U-20.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі