Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 ліпеня 2020, 12:39

Беларускі хакеіст Ілья Шынкевіч вярнуўся ў мінскае "Дынама"

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі хакеіст Ілья Шынкевіч вярнуўся ў мінскае "Дынама" з іншага клуба КХЛ, падмаскоўнага "Віцязя", за які абаронца выступаў апошнія тры сезоны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе сталічнай дружыны.

30-гадовы абаронца зборнай Беларусі падпісаў з "зубрамі" аднабаковы кантракт тэрмінам на адзін год. Нагадаем, да таго як апынуцца ў "Віцязі", Ілья Шынкевіч выступаў за мінскую каманду на працягу шасці сезонаў. Усяго на рахунку хакеіста 326 матчаў у КХЛ, у якіх ён набраў 38 ачкоў (11 шайбаў + 27 перадач).

У складзе нацыянальнай зборнай Ілья Шынкевіч прыняў удзел у чатырох чэмпіянатах свету. У снежні 2019 года абаронца быў прызнаны лепшым іграком свайго амплуа на "Турніры шасці нацый" у Будапешце, дзе падапечныя Міхаіла Захарава занялі першае месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі