Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 сакавіка 2021, 10:41

Беларускі хакеіст Аляксей Протас пакідае мінскае "Дынама"

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі форвард Аляксей Протас пакідае мінскае "Дынама", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе клуба.

20-гадовага нападаючага, які перайшоў у склад "зуброў" летам 2020 года, адклікаў з арэнды клуб НХЛ "Вашынгтон Кэпіталз".

За мінскае "Дынама" хакеіст правёў 58 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ і набраў 18 (10+8) ачкоў. У плэй-оф на рахунку Аляксея Протаса 4 (1+3) рэзультатыўныя балы ў 5 гульнях. Таксама ён быў прызнаны лепшым навічком першага раўнда Кубка Гагарына, стаўшы першым прадстаўніком мінскага "Дынама", прызнаным лепшым іграком па выніках аднаго з раўндаў плэй-оф.

11 лістапада 2020 года ў матчы з "Сібір'ю" Аляксей Протас, закінуўшы пятую шайбу з пачатку чэмпіянату, пабіў рэкорд Ягора Шаранговіча па галах у адным сезоне для ігракоў мінскага "Дынама" ва ўзросце да 20 гадоў.

Клуб падзякаваў хакеісту за гульню і пажадаў яму поспехаў у далейшай кар'еры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі