Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 лістапада 2021, 14:43

Беларускі хакеіст Аляксей Протас дэбютаваў у НХЛ

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі хакеіст Аляксей Протас дэбютаваў у НХЛ за "Вашынгтон Кэпіталз", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аднак з'яўленне на лёдзе экс-іграка мінскага "Дынама" не дапамагло яго камандзе атрымаць перамогу над дзеючымі ўладальнікамі Кубка Стэнлі "Тампа-Бэй Лайтнінг".

"Маланкі" святкавалі валявую вікторыю з лікам 3:2 (0:1, 2:0, 1:1). У пераможцаў шайбы на рахунку Алекса Кіларна, Энтані Сірэлі і Брэйдэна Пойнта. За "Сталічных" закідвалі Брэт Лісан і Конар Шыры.

Аляксей Протас, які выйшаў на лёд пад нумарам 59, запісаў на свой рахунак амаль чатыры мінуты гульнявога часу і рэзультатыўнымі дзеяннямі не вызначыўся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі