
Ягор Шрамкоў. Фота mogilev-region.gov.by
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Ягор Шрамкоў заняў 6-е месца на этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які праходзіў у аўстралійскім Мельбурне з 20 па 23 лютага, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларус у вырашальнай спробе зарабіў 14,233 бала. Перамогу святкаваў гімнаст з Рэспублікі Карэя Чжын Хван Шын (14,866), серабро ў Хорхе Вега Лопеса з Гватэмалы (14,783), бронза ў ізраільцяніна Андрэя Мядзведзева (14,550).
Нагадаем, што ў першы дзень фіналаў на асобных снарадах беларус Ягор Шрамкоў заняў 4-е месца ў вольных практыкаваннях.
Этап Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які завяршыўся ў Мельбурне, меў ліцэнзійны статус. На турніры выступалі амаль 100 гімнастаў з 30 краін.-0-