Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 красавіка 2020, 13:36

Беларускі гандбаліст Вячаслаў Бохан пераходзіць у запарожскі "Матор"

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лінейны гандбольнай зборнай Беларусі і мінскага СКА Вячаслаў Бохан у наступным сезоне будзе выступаць у складзе запарожскага "Матора", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кантракт 24-гадовага беларуса з чэмпіёнамі Украіны разлічаны на два гады. Сваю гульнявую кар'еру Вячаслаў Бохан пачынаў у Полацку, а ў 2015 годзе папоўніў шэрагі сталічнага армейскага клуба. У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі Вячаслаў Бохан правёў 45 матчаў, закінуўшы 30 мячоў. Яго партнёрамі ў "Маторы" будуць яшчэ два беларускія гандбалісты - Барыс Пухоўскі і Максім Бабічаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі