Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 снежня 2021, 10:41

Беларускі гандбаліст Мікіта Вайлупаў прэтэндуе на месца ў сімвалічнай зборнай свету 2021 года

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правы крайні гандбольнай зборнай Беларусі і клуба "Мяшкоў Брэст" Мікіта Вайлупаў прэтэндуе на пападанне ў сімвалічную зборную свету за 2021 год, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі гандбаліст уключаны ў спіс для галасавання, якое адзінаццаты год запар праводзіць аўтарытэтны партал handball-planet.com. У апытанні па вызначэнні лепшага іграка і сімвалічнай зборнай прымаюць удзел аўтарытэтнае журы, а таксама балельшчыкі з усяго свету. Свой голас за кандыдатаў можна аддаць да 10 студзеня 2022 года.

У мінулыя гады лепшымі гандбалістамі планеты па два разы станавіліся прадстаўнік Францыі Нікола Карабаціч (2014, 2015), датчанін Мікель Хансен (2016, 2019) і нарвежац Сандэр Сагасен (2018, 2020). У галасаванні таксама перамагалі венгр Ласла Надзь (2011), чэх Філіп Іха (2012), харват Дамагай Дуўняк (2013), серб Арпад Штэрбік (2017).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі