Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 лютага 2022, 10:15

Беларускі фігурыст Канстанцін Мілюкоў заняў 20-е месца на Алімпіядзе

10 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фігурыст Канстанцін Мілюкоў заняў 20-е месца на Алімпіядзе ў Пекіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў адвольнай праграме прадстаўнік Беларусі атрымаў 143,71 бала. Пасля кароткай праграмы Канстанцін Мілюкоў быў 21-м з рэзультатам 78,49 бала. У выніку з сумай 222,2 бала ён замкнуў дваццатку мацнейшых фігурыстаў свету. Апошні раз у мужчынскім адзіночным катанні на Алімпіядзе Беларусь была прадстаўлена ў 2006 годзе ў Турыне. Тады Сяргей Давыдаў заняў 16-е месца.

Алімпійскім чэмпіёнам сёння стаў амерыканскі фігурыст Натан Чэн (332,60 бала), услед за ім месцы на п'едэстале гонару зоймуць японскія спартсмены Юма Кагіяма (310,05) і Шома Уна (293,00).

У адзіночных спаборніцтвах жанчын Беларусь прадставіць Вікторыя Сафонава. Сваю кароткую праграму фігурысткі выканаюць 15 лютага, адвольную - 17 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі