Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 красавіка 2019, 16:56

Беларускі экіпаж МАЗа перамог на другім этапе ралі-рэйду ў Марока

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экіпаж капотнага МАЗа Сяргея Вязовіча перамог на другім этапе ралі-рэйду Morocco Desert Challenge. На пустыннай трасе беларусы абагналі многія славутыя экіпажы, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў камандзе "МАЗ-СПОРТаўта".

Другі спецучастак працягласцю 402 км прайшоў па пустыні Сахара. Пясчаная траса чаргавалася са скораснымі адрэзкамі, на якіх традыцыйна моцны Сяргей Вязовіч. Яго экіпаж пераадолеў маршрут за 4 гадзіны 6 хвілін. Бліжэйшы праследавацель галандзец Роланд Фаерман патраціў на 9 хвілін больш. МАЗ Аляксея Вішнеўскага фінішаваў чацвёртым. Яго час - 4 гадзіны 22 хвіліны, а адставанне ад лідара - 14 хвілін. У агульным заліку МАЗы выбраліся з другой дзясяткі і зараз уваходзяць у лік лідараў ралі.

"Этап прайшлі ўдала: не было складанасцей з навігацыяй, машына паводзіла сябе паслухмяна. Таму тэмп трымалі высокі. Прыехалі першымі, аднак, як аказалася, на трасе недаехалі пару дзясяткаў метраў да схаваных пунктаў - мы іх проста не ўбачылі, за што атрымалі 5 хвілін штрафу за кожны з іх. У цэлым жа мы задаволены капотным грузавіком і гонкай, працягваем змагацца", - сказаў кіраўнік каманды Сяргей Вязовіч.

Працягласць трэцяга спецучастка складзе 372 км.

Ралі-рэйд Morocco Desert Challenge праходзіць у Марока з 12 па 20 красавіка. Большая частка трасы пралягае па пустыні і пясчанай мясцовасці, а сярод перашкод - дзюны, "феш-феш" і высахлыя рэчышчы рэк. Увесь маршрут гонкі складае 2471 км і паздзелены на 8 этапаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі