Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лютага 2020, 19:55

Зборная Украіны перамагла ў змешанай эстафеце на ЧЕ ў "Раўбічах"

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены сталі чацвёртымі ў змешанай эстафеце на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне, які праходзіць у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская каманда ў складзе Дзінары Алімбекавай, Ірыны Крыўко, Антона Смольскага і Сяргея Бачарнікава ўступіла лідару гонкі 40,4 сек. На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару паднялася зборная Украіны, якая паказала час 1 гадз 11 хв. На другой пазіцыі размясцілася каманда Расіі (адставанне 32,2 сек). Бронзавы медаль заваявалі нарвежскія біятланісты (адставанне 33,7 сек).

Усяго ўдзел у чэмпіянаце Еўропы - 2020 па біятлоне прымаюць амаль 270 спартсменаў у складзе 35 каманд.

Напярэдадні беларус Сяргей Бачарнікаў падняўся на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў суперспрынце.

Спаборніцтвы прадоўжацца 29 лютага мужчынскім і жаночым спрынтам. Завершыцца чэмпіянат Еўропы 1 сакавіка гонкамі праследавання.

Кантынентальнае першынство было перанесена ў "Раўбічы", паколькі з-за цёплага надвор'я ў Эстоніі арганізатары не змаглі гарантаваць неабходныя ўмовы. Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама прадстаўнікі РЦАП "Раўбічы" заявілі аб гатоўнасці прыняць форум.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі