Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 чэрвеня 2020, 16:31

Беларускі баскетбаліст Віталь Лютыч перайшоў у "Самару"

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі баскетбаліст Віталь Лютыч перайшоў з "Цмокі-Мінск" у расійскую "Самару", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мінулым сезоне Віталь Лютыч у складзе мінскіх "драконаў" правёў 16 матчаў у Адзінай лізе ВТБ і 13 гульняў у розыгрышы Кубка ФІБА-Еўропа. Раней 28-гадовы форвард выступаў за мінскі "Віталюр", літоўскі "Шаўляй", эстонскі "Калеў" з Таліна і расійскі "Енісей" з Краснаярска. У складзе "драконаў" ён 4 разы станавіўся чэмпіёнам Беларусі, разам з "Калевам" заваяваў золата эстонскага першынства Баскетбалісты "Самары" ў сезоне 2018/2019 сталі пераможцамі расійскай Суперлігі.

На мінулым тыдні кантракты з мінскімі "Цмокамі" прадоўжылі Уладзімір Верамеенка, Аляксей Трасцянецкі і Яўген Белянкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі