ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 25 лютага 2020
Мінск Пераменная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 ліпеня 2019, 18:56

Беларускі баскетбаліст Мікіта Мешчаракоў перайшоў у піцерскі "Спартак"

Мікіта Мешчаракоў. Фота з архіва
Мікіта Мешчаракоў. Фота з архіва

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі баскетбаліст Мікіта Мешчаракоў прадоўжыць кар'еру ў "Спартаку" з Санкт-Пецярбурга. Такая інфармацыя змешчана на сайце расійскага клуба, паведамляе БЕЛТА.

Нападаючы правёў апошнія тры сезоны ў мінскіх "Цмоках". У складзе беларускай каманды Мікіта Мешчаракоў прыняў удзел у 68 гульнях чэмпіянату ВТБ, у яго актыве 334 ачкі (4,9 у сярэднім за матч), 183 падборы (2,6 за матч), 69 рэзультатыўных перадач (1,0 за матч) і 31 перахоп (0,4).

У піцерскім "Спартаку" пераход іграка лічаць адным з самых удачных трансфераў міжсезоння.

Кантракт з беларускім нападаючым разлічаны на адзін сезон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі