Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускі барэц Віктар Сасуноўскі заваяваў сярэбраную ўзнагароду ЧЕ ў Расіі

Спорт 03.05.2018 | 11:01
Віктар Сасуноўскі. Фота з сацыяльных сетак
Віктар Сасуноўскі. Фота з сацыяльных сетак

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Віктар Сасуноўскі заваяваў сярэбраную ўзнагароду чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у расійскім Каспійску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У катэгорыі да 82 кг беларус упэўнена дайшоў да фіналу, перамогшы шведа Аляксандра Ерсгрэна, Роланда Шварца з Германіі і Рафіка Гусейнава з Азербайджана. У вырашальным паядынку атлет уступіў Максіму Манукяну з Арменіі.

Сярэбраны медаль Віктара Сасуноўскага стаў адзіным у беларускай камандзе па класічнай барацьбе. За крок ад п'едэстала гонару спыніліся Максім Кажарскі (60 кг) і Мікіта Клімовіч (87 кг).

Віктар Сасуноўскі з'яўляецца сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету 2015 года і бронзавым прызёрам I Еўрапейскіх гульняў у Баку.

Чэмпіянат Еўропы па барацьбе прадоўжыцца ў Каспійску 3 мая выступлннем жанчын. У беларускай зборнай Ірына Курачкіна (вагавая катэгорыя 55 кг) выйшла ў фінал і за залатую ўзнагароду пазмагаецца з полькай Раксанай Мартай Засінай.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.