Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Беларускі барэц Мікалай Стадуб выйграў алімпійскую ліцэнзію на чэмпіянаце свету ў Казахстане

Спорт 16.09.2019 | 15:47
Мікалай Стадуб. Фота з архіва Мінспорту
Мікалай Стадуб. Фота з архіва Мінспорту

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Мікалай Стадуб адкрыў лік алімпійскім ліцэнзіям зборнай на чэмпіянаце свету ў Нур-Султане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У час турніру Мікалай Стадуб перамог швейцарца Рамона-Райнера Бетчарта - 7:1, амерыканца Джозефа-Патрыка Рау - 9:1. Аднак чэмпіён Еўрапейскіх гульняў у Мінску ўкраінец Жан Белянюк аказаўся мацнейшым за беларуса - 1:3. Паколькі пазней украінскі атлет выйшаў у фінал турніру, Мікалай Стадуб атрымаў права выступіць у суцяшальных схватках. Атрымаўшы ўпэўненую вікторыю над харватам Іванам Хуклекам (5:1), ён гарантаваў сабе мінімум пятае месца, якое дае права выступіць на Алімпіядзе ў Токіа. Сёння ўвечары беларускага барца таксама чакае паядынак за бронзавы медаль з прызёрам Гульняў-2016 Дзянісам Кудлам з Германіі.

Яшчэ адзін беларускі "класік" сярэбраны прызёр II Еўрапейскіх гульняў Аляксандр Грабовік (97 кг) у суцяшальным раўндзе ўступіў фіну Маці Эліяс Куосманену па дадатковых паказчыках пры ліку 2:2 і выбыў з барацьбы за медалі і ліцэнзіі.

Сёння на першынстве свету па грэка-рымскай барацьбе будзе вызначана кола прэтэндэнтаў на медалі і пропускі на Алімпіяду ў Токіа ў вагавых катэгорыях 60 кг, 77 кг і 130 кг.

Чэмпіянат свету па барацьбе 2019 года праходзіць у сталіцы Казахстана Нур-Султане з 14 па 22 верасня. Спаборніцтвы з'яўляюцца адным з этапаў адбору на Алімпійскія гульні ў Токіа 2020 года. Для выканання адборачнага нарматыву спартсменам неабходна заняць у падагульняючым пратаколе не ніжэй за пятае месца.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.