ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 жніўня 2021, 14:44

Беларускі барэц Магамедхабіб Кадзімагамедаў заваяваў серабро Алімпійскіх гульняў

6 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларускі барэц вольнага стылю Магамедхабіб Кадзімагамедаў заваяваў сярэбраны алімпійскі медаль, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У паядынку за чэмпіёнскі тытул у вагавой катэгорыі 74 кг Кадзімагамедаў уступіў расіяніну Заўрбеку Сідакаву. У першыя мінуты вырашальнай схваткі барцы не парадавалі вялікай колькасцю тэхнічных дзеянняў. У выніку суддзі палічылі, што расіянін быў больш актыўны, і беларускі спартсмен аказаўся ў ролі слабейшага - 0:1.

У другой палавіне паядынку знакаміты расіянін умацаваў сваю перавагу. Спробы Магамедхабіба Кадзімагамедава змяніць сітуацыю поспеху не прынеслі - 7:0 на карысць расіяніна.

Бронзавыя ўзнагароды ў гэтай вагавой катэгорыі выйгралі амерыканец Кайл Дэйк і ўзбекскі "вольнік" Бекзот Абдурахмонаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі