Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 красавіка 2021, 10:06

Беларускі барэц Кірыл Грышчанка перамог сенегальца Умара Кейна на турніры ў Сінгапуры

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Кірыл Грышчанка перамог сенегальца Умара Кейна на турніры па змешаных адзінаборствах у рамках One Championship, які праходзіў у Сінгапуры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі спартсмен на працягу ўсяго бою дамінаваў, трымаючы дыстанцыю і востра атакуючы, але ў той жа час не забываючы аб абароне. Сенегалец, які быў фаварытам сустрэчы, спрабаваў знайсці сваё шчасце ў контратацы.

У канцоўцы другога раўнда сенегальскі кароль барацьбы, як называюць Умара Кейна балельшчыкі, здавалася б, дабіўся свайго, прабіўшы абарону беларуса правым аперкотам. Аднак тут жа атрымаў адказ ад Кірылы Грышчанкі, які зваліў апанента кароткім правым хукам.

Паколькі ўдар быў нанесены ў час сігналу да заканчэння адрэзка сустрэчы і Умар Кейн не змог падняцца, суддзя спыніў бой і прысудзіў перамогу беларусу. Для Кірыла Грышчанкі гэта чацвёртая перамога ў чатырох паядынках на прафесійнай арэне. Яго сапернік пацярпеў першае паражэнне, таксама маючы за плячамі чатыры баі, у трох з якіх ён святкаваў поспех.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі