Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускі барэц Іван Янкоўскі заваяваў серабро на ЧС у Будапешце

Спорт 23.10.2018 | 09:31

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі барэц вольнага стылю Іван Янкоўскі заваяваў сярэбраны медаль чэмпіянату свету ў Будапешце (Венгрыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным паядынку катэгорыі да 92 кг процістаяў беларускаму атлету сапернік з ЗША, бронзавы прызёр Гульняў-2016 і чэмпіянату свету 2017 года Джэйдэн Майкл Тборы Кокс. Больш знакаміты сапернік аказаўся мацнейшым. Для Івана Янкоўскага гэта першы сур'ёзны поспех пасля траўмы, што здарылася перад Алімпіядай 2016 года.

Бронзавую ўзнагароду ў скарбонку беларускай каманды прынёс Алі Шабанаў (79 кг). Паядынак за трэцяе месца з іранцам Эзатолам Абасам Акбарызарынкалае атрымаўся драматычным. Алі Шабанаў упэўнена правёў пачатак схваткі і вёў на апошняй мінуце па ачках - 8:5. Іранец прымяніў некалькі ўдалых прыёмаў, а на апошніх секундах спрабаваў правесці пераможны накат, але пасля відэапрагляду суддзі аддалі перавагу беларускаму спартсмену.

Чэмпіянат свету па барацьбе прадоўжыцца ў Будапешце да 28 кастрычніка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.