Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 сакавіка 2021, 19:44

Беларускі баксёр Віктар Зуеў уключаны ў камісію AIBA

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Афінах - 2004 Віктар Зуеў уключаны ў камітэт ветэранаў і чэмпіёнаў Міжнароднай асацыяцыі бокса (AIBA), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Як адзначылі ў беларускай федэрацыі гэтага віду спорту, віцябчанін увайшоў у склад камітэта па ініцыятыве AIBA.

Вядучыя спартсмены актыўна ўдзельнічаюць у папулярызацыі алімпійскага бокса ў свеце. Меркаванне і вопыт вядомых атлетаў мінулых гадоў вельмі важныя для паступальнага развіцця гэтага віду спорту.

Названы камітэт адзін з пяці, створаных па ініцыятыве новага кіраўніцтва AIBA, якую ў снежні 2020 года ўзначаліў расіянін Умар Крамлёў.

Віктар Зуеў - двухразовы прызёр чэмпіянатаў свету і чатырохразовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы. Завяршыў кар'еру ў алімпійскім боксе ў 2015 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі