Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 чэрвеня 2019, 15:42

Беларускі баксёр Уладзіслаў Смяглікаў заваяваў серабро ІІ Еўрапейскіх гульняў

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі баксёр Уладзіслаў Смяглікаў стаў сярэбраным прызёрам II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Фінальны паядынак у вагавой катэгорыі да 91 кг супраць расійскага баксёра Мусліма Гаджымагамедава беларус правёў нядрэнна, але ў некаторых момантах сапернік быў дакладней і хутчэй. У выніку суддзі аддалі перавагу расіяніну - 5:0. За гэтым боем з трыбуны палаца спорту "Уручча" назіраў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які сёння прыбыў у Мінск.

На старце турніру Уладзіслаў Смяглікаў выйшаў пераможцам у схватках з фінам Крэнарам Аліу (5:0) і грузінам Нікаласам Бегадзэ (3:2), а ў паўфінальным баі здабыў вікторыю над атлетам з Вялікабрытаніі Чэвам Кларкам - 4:1.

Такім чынам, беларускія баксёры завяршылі турнір з дзвюма ўзнагародамі. Учора Дзмітрый Асанаў стаў уладальнікам золата ў вагавой катэгорыі да 60 кг, ён упэўнена перамог у вырашальным паядынку расійскага баксёра Габіла Мамедава.

У баксёрскім турніры II Еўрапейскіх гульняў прынялі ўдзел 316 баксёраў (мужчыны, жанчыны), якія на рынгу палаца спорту "Уручча" разыгралі 15 камплектаў медалёў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі