25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі баксёр Уладзіслаў Смяглікаў выйшаў у паўфінал II Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У чвэрцьфінале ён перамог прадстаўніка Грузіі Нікаласа Бегадзэ з лікам 3:2.
Пасля перамогі спартсмен падзяліўся ўражаннямі. "Вельмі рады, што зайшоў у паўфінал. Думаю, гэта не толькі для мяне, гэта для ўсёй краіны вялікі плюс", - сказаў ён.
Баі праходзяць у палацы спорту "Уручча" ў Мінску.-0-