Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 ліпеня 2021, 09:00

Беларускі баксёр Уладзіслаў Смяглікаў перамог у першым паядынку алімпійскага турніру

27 ліпеня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларускі баксёр Уладзіслаў Смяглікаў (81 кг) з перамогі стартаваў на алімпійскім турніры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Атлет з Гомельскай вобласці выйграў у спартсмена з Самоа Ато Леау Пладзіцкі-Фаогалі. Перамогу беларускаму спартсмену, які дзейнічаў на рынгу ў сваёй любімай атакуючай манеры, аддалі чатыры з пяці суддзяў, якія абслугоўвалі бой.

"Упершыню сустрэўся ў сапернікам з Самоа. Спачатку трэба было паглядзець яго і зразумець, як супраць яго працаваць. Трэба аддаць належнае - на старце ён выглядаў нядрэнна. У другім і трэцім раўндах я меў перавагу. Хоць яшчэ неабходна прыбаўляць у руху. Усё ж такі гэта галоўны турнір. Ніколі не перапыняў падрыэтоўку, трэнер усё падлічыў, спадзяваўся, што паеду ў Японію. Аказалася, усё не дарэмна. Я тут, у Токіа, і выграў першы бой. Прывітанне першаму трэнеру ў Гомелі Сяргею П'янову. Ён вельмі за мяне перажывае", - пракаменціраваў свой паядынак спартсмен.

Наступным сапернікам беларускага баксёра 30 ліпеня будзе новазеландскі атлет Давід Нюка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі