ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 4 чэрвеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 лютага 2020, 10:11

Беларускі баксёр Дзмітрый Асанаў выйшаў у фінал турніру ў Венгрыі

Дзмітрый Асанаў. Фота з архіва
Дзмітрый Асанаў. Фота з архіва

7 лютага, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Дзмітрый Асанаў (вагавая катэгорыя 63 кг) забяспечыў сабе як мінімум сярэбраны медаль прэстыжнага міжнароднага турніру па боксе "Мемарыял Іштвана Бачкаі", які праходзіць у венгерскім Дэбрэцэне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі бокса.

Дзмітрый Асанаў у першым паядынку атрымаў вікторыю аднагалосным рашэннем суддзяў над казахам Санаталі Тальтаевым. У наступным крузе спаборніцтваў маладзечанскі баксёр паспяхова адолеў Трэжэра Марэні з Батсваны. У паўфінальнай стадыі сапернік Дзмітрыя Асанава венгр Мілан Фодар не выйшаў на бой. Такім чынам, беларус забяспечыў сабе як мінімум серабро прэстыжнага форуму.

Яго партнёрша па камандзе Ала Старадуб (60 кг) паспяхова прайшла скрозь кваліфікацыйнае сіта. У паўфінальным паядынку беларуска ўступіла спартсменцы з Казахстана Рыме Валасенка і заваявала бронзавую ўзнагароду.

Фінальны паядынак Дзмітрый Асанаў правядзе сёння, у апошні дзень спаборніцтваў.

У 64-м міжнародным турніры "Мемарыял Іштвана Бачкаі" прымаюць удзел больш за 270 баксёраў з 33 краін.

Гэтыя спаборніцтвы для беларускіх спартсменаў - этап падрыхтоўкі да турніраў алімпійскай кваліфікацыі. Еўрапейскі старт пройдзе ў Лондане з 13 па 23 сакавіка, а сусветны турнір прыме Парыж 13-24 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі