Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 чэрвеня 2019, 17:53

Беларускі баксёр Дзмітрый Асанаў стаў чэмпіёнам II Еўрапейскіх гульняў

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Дзмітрый Асанаў (вагавая катэгорыя 60 кг) стаў чэмпіёнам турніру па боксе II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паспяхова прайшоўшы адборачныя баі, беларус у паўфінале адолеў армянскага баксёра Карэна Танаканяна. У схватцы за залатую ўзнагароду ён быў мацнейшы за расіяніна Габіла Мамедава.

На I Еўрапейскіх гульнях у Баку Дзмітрый Асанаў стаў другім.

На рынг Палаца спорту "Уручча" 30 чэрвеня выйдзе беларус Уладзіслаў Смяглікаў (91 кг), які пазмагаецца за золата з расіянінам Муслімам Гаджымагамедавым.

Удзел у турніры прымаюць 316 баксёраў (мужчыны, жанчыны), яны спаборнічаюць за 15 камплектаў медалёў. Завершацца спаборніцтвы заўтра, 30 чэрвеня.-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі