Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 кастрычніка 2018, 16:52

Беларускі абыгралі Швецыю на Сусветнай шахматнай алімпіядзе ў Батумі

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі абыграла Швецыю ў дзявятым туры Сусветнай шахматнай алімпіяды ў Батумі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вольга Бадзелька, Ланіта Сцяцко і Яна Ільючык атрымалі перамогі, а Наталля Кусянкова разышлася мірам у партыі з Нінай Блажэкавіч. Агульны лік - 3,5 на 0,5 ачка. У турнірнай табліцы жаночая каманда Беларусі з 12 баламі займае 21-е месца. Лідзіруюць шахматысткі з Кітая - 16 ачкоў пры сямі перамогах і дзвюх нічыіх.

Мужчынская зборная Беларусі ў дзявятым туры процістаяла першай камандзе Грузіі. Тры матчы з чатырох завяршыліся мірам. Толькі Аляксей Аляксандраў прайграў лідару каманды сапернікаў Івану Чапарынаву, які змяніў балгарскае грамадзянства на грузінскае. Канчатковы лік матчу - 2,5 на 1,5 ачка на карысць каманды Грузіі.

У дзясятым туры шахматнай алімпіяды мужчынская каманда згуляе з Таджыкістанам, а жаночая сустрэнецца са зборнай Славеніі.

У Батумі таксама вызначыцца сталіца алімпіяды 2022 года, на правядзенне якой акрамя Рэспублікі Карэя і Туніса прэтэндуе Беларусь. Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук адправіўся ў Грузію, каб падтрымаць заяўку нашай краіны. Выбары адбудуцца 5 кастрычніка ў час Генеральнай асамблеі Міжнароднай шахматнай федэрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі